Выстава па выніках XVI міжнароднага матацкага плэнера керамістаў "АРТ-Жыжаль".
Адкрыццё выставы "Мастацтва жывога агню" прайшло 6 снежня ў магілёўскім мастацкім музеі імя Масленікава. На выставе можна пабачыць працы ўдзельнікаў плэнеру, які праходзіў у чэрвені-жніўні 2019 году пад Бабруйскам. Плэнер сабраў керамістаў з васьмі краінаў свету - Беларусі, Бразіліі, Баўгарыі, Егіпту, Турцыі, Літвы, Расіі і Малдовы.
Плэнер "АРТ-Жыжаль" ладзіцца з 2003 году, яго ініцыятар і нязменны мастацкі кіраўнік - Валерый Калтыгін, старшыня Бабруйскай гарадской суполкі "Беларускага саюзу мастакоў".
Тэги:
#Магілёў #Алесь_Сабалеўскі #Арт-жыжаль #Валерый_Калтыгін #музей_Масленікава #могилёв #алесь_соболевский #музей_Масленикова