«Найлягчэйшая праца» Улад-Ініцкі

«Найлягчэйшая праца» Улад-Ініцкі

170 Просмотров

Слухаць на іншых пляцоўках: https://audiobooks.by/books/apaviadanni-ulad-inicki

Зборнік апавяданьняў (1929) Уладзіслава Паўлюкоўскага (напісаны пад псэўданімам Улад-Ініцкі) складаецца з часам сумных, а часам мудрагеліста вясёлых і анэкдатычных абразкоў з жыцьця беларусаў за Польшчай, у прыватнасьці Вільні. Гісторыйкі дасюль застаюцца актуальнымі і павучальнымі, а да ўсяго цікавым дакумэнтам часу. Аўтар з любоўю кпіць зь беларусаў, з сябе, крытыкуе крывадушніцтва Касьцёла і Царквы, скнарства рэлігійнікаў і адвечную несалідарнасьць беларусаў. Гумарыстычнае апавяданьне "Ня поўныя беларусы" заслугоўвае асаблівай увагі чытацтва. Гэта вельмі насычанае кароткае апавяданьне з цікавым філязофскім і палітычным пасланьнем, а яшчэ з мудрагелістай фэмінісцкай падаплёкай.

Доўгі час забытыя і схаваныя, апавяданьні пісьменьніка - вязьня Лукішак, Бярозы Картускай і ГУЛАГу вяртаюцца да чытачоў.

Аўдыякніга запісана на ахвяраванні падпісчыкаў праекта audiobooks.by.
Ссылки и html тэги не поддерживаются


Комментарии: