Ленард КОЎЭН – «Алілюя» караоке | Leonard COHEN – «Hallelujah» Belarusian Karaoke

Ленард КОЎЭН – «Алілюя» караоке | Leonard COHEN – «Hallelujah» Belarusian Karaoke

731 Просмотров

караоке гэтай песні ў перакладзе І. Падрэзы тут: https://youtu.be/ICMhvEaydV4
пераклаў Андрэй ХАДАНОВІЧ

Таемны голас. Вы – удвох.
Пяе Давід і чуе Бог,
Астатніх гэта песьня не хвалюе.

Знаёмы лад. Вядомы сьпеў.
Так цар зьбянтэжана хрыпеў,
Усё, што меў, уклаўшы ў Алілюя.

Ты прагнуў веры? Вось яна:
На даху ў ваннай давідна
На трон і на жыцьцё тваё палюе.

Прывяжа да сваёй красы,
На кухні зрэжа валасы
І вып’е з тваіх вуснаў Алілюя.

Ты кажаш: хібнае імя.
Ды што ў імёнах, акрамя
Таго, за што й бязь імені люблю я.

Ня важна, грэшнік ці сьвяты,
Бо ў кожным слове чуеш ты,
Як вогнішчам палае Алілюя.

Як неслухмянае дзіцё,
Жыву навобмацак жыцьцё:
Раблю няшмат, з табою не махлюю.

Ды Госпад Песьні ўсё адно
У хвілю, калі ўсё чутно,
Ня словы чуцьме – толькі Алілюя.

Тэги:

#беларускае_караоке #караоке_па-беларуску #алілуя #hallelujah #karaoke_in_Belarusian #беларуская_мова #караоке_по-белорусски #белорусское_караоке
Ссылки и html тэги не поддерживаются


Комментарии: